На былога палітвязня Леаніда Судаленку завялі яшчэ адну крыміналку

by ZB

Пра акалічнасці крымінальнай справы Леанід Судаленка распавядае ў сваіх сацсетках:

“1 лістапада СК у Гомелі ўзбудзіў супраць мяне новую крымінальную справу (артыкул 361-4 КК “іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”). Як вядома, першы раз мяне кінулі ў турму за дапамогу людзям. Адсядзеў, выйшаў па званку і роўна на 100 дзён свабоды новыя абвінавачванні, не падабацца, як я пра гэта расказваю людзям. Выходзіць цяпер за тое, што не маўчу…”

Леанід Судаленка Фота: з асабістай старонкі ў ФБ

Леанід Судаленка — былы палітвязень, кіраўнік ліквідаванага ўладамі Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Больш за 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, аўтар траціны з усіх скаргаў на Беларусь у Камітэце ААН па правах чалавека, лаўрэат ордэна “Свабода-роўнасць-братэрства” Французскай Рэспублікі. Праваабаронца дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых “за палітыку” рабочых. Быў асдуджаны на тры гады пазбаўлення волі паводле народнага арт. 342 КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Па выхадзе з турмы выехаў за межы Беларусі, дзе працягвае займацца абаронай правоў беларускіх грамадзян.

Штодзень 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png