210
Мемарыяльную дошку ў гонар Кастуся Каліноўскага размясцілі на будынку, у які падчас аблогі горада патрапіў расійскі снарад. Рашэнне пра яе з’яўленне гарадскія дэпутаты прынялі 19 чэрвеня.
На дошцы змешчаная кароткая біяграфія героя антырасійскага паўстання 1863-64 гадоў Кастуся Каліноўскага, а таксама ягоная знакамітая цытата: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табой маскаля не будзе». Усё гэта на беларускай мове.
Грошы на з’яўленне і ўсталяванне дошкі выдзяліў фонд «Вільна Білорусь».
Інфармацыю пра тое, што дошку адкрылі і асвяцілі змясцілі капелан Яўген Орда і кіраўнік фонда Аляксей Францкевіч.
Штодзень
Фота: з ФБ-старонкі айца Яўгена Орды