Працэдура была ўведзеная з канца 2023 года, распавёў першы намеснік начальніка Гомельскай мытні Алег Парашчанка ў эфіры рэгіянальнага тэлебачання. Паводле яго, практычна ўсе пасылкі праходзяць праз рэнтген.
«Са снежня 2023 года супрацоўнікі службы мытнага афармлення аэрапорт “Гомель” ажыццяўляюць кантроль за пасылкамі, якія прыбываюць у адрас фізічных асоб. Мэта кантролю – выяўленне складовых частак, саміх беспілотных лятальных апаратаў, іншых тавараў за перамяшчэнне якіх праз мяжу прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць», – апісаў Парашчанка.
Паводле яго, спачатку «аналізуюць звесткі» ад таго, хто адпраўляе пасылку, пасля сканіруюць «усе пасылкі пры дапамозе рэнтгена», а тыя пасылкі, якія нельга прасвечваць «ускрываюць і даглядаюць».