Гомельская ветэрынар, на лячэнне якой збіралі ўсёй Беларуссю, пайшла на папраўку  

by ZB

Шматдзетная маці Клаўдзія Касюціч, у якой два гады таму выявілі рак страўніка чацвёртай стадыі, папраўляецца.

“З добрымі навінамі я вяртаюся да дому. Лячэнне працуе, метастазы знікаюць, сам лекар здзівіўся, засталіся асноўныя ачагі, якія трэба назіраць і калоць прэпарат. Самаадчуванне выдатнае, жыву і радуюся жыццю. Мэта — цалкам пазбавіцца ад анкалогіі”, — напісала Клаўдзія Касюціч у сябе на старонцы ў Інстаграме.

Два гады таму ў Гомелі распачалася кампанія да дапамозе Клаўдзіі Касюціч “Айбаліту патрэбная дапамога”.  У сацсетках былі створаныя старонкі для дапамогі Клаўдзіі Касюціч. У Беларусі ёй не маглі падабраць лячэнне, бо рак на такой стадыі з’яўляецца неаперабельным. “Рак не прысуд. Я вельмі хачу жыць”, — пісалі на абвестках з просьбай аб дапамозе. “Я ніколі не магла прайсці міма, калі камусьці трэба была дапамога, нават каля галоднага сабакі. Мне вельмі радасна і прыемна, што столькі людзей адгукнуліся мне ў маёй просьбе.”, — напісала Клаўдзія тады ў інстаграме.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png