120
5 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе распачнецца разгляд справы грамадскага дзеяча і журналіста Андрэя Толчына. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў: арт. 361 прым. 4 ч. 1 “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, арт. 367 ч. 2 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, арт. 369 прым. 1 “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Судзіць Андрэя Толчына будзе Дзмітрый Казлоў.
Андрэй Толчын быў дэпутатам Гомельскага гарсавета 21 склікання. Гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. Пасля жнівеньскага путчу 1991 менавіта Прэзідыум гарсавета заняў прынцыповую пазіцыю і падтрымаў дэмакратычныя перамены, наклаўшы арышт на партыйную ўласнасць.