У Гомелі ўпершыню за паўстагоддзя дэмантавалі танк з плошчы Паўстання

by ZB

Як расказаў дзяржСМІ дырэктар Гомельскага гарадскога дарожнага будаўніча-рамонтнага трэста Віталь Чахлоў, дэмантаж танка заняў каля дзвюх гадзін. Паднімалі Т-34 з дапамогай аўтакрана грузападымальнасцю 100 тон.

На жаль, дэмантаж танка – зусім не крок да дэсаветызацыі Гомеля. Хутчэй, наадварот.

Гэтыя дзеянні ўладаў – першы крок да вялікай перабудовы плошчы Паўстання. На ёй абяцаюць зрабіць сквер. Акрамя лавачак, дрэваў там з’явіцца абавязковая ідэалагічная прыкмета апошніх гадоў – памятны знак ахвярам генацыду. Акрамя таго некаторыя кветнікі вакол абноўленага пастамента танка будуць у форме пяціканцовых зорак.

Акрамя таго, як ужо заўважылі гомельскія аўтааматары, плануецца значнае скарачэнне стаянкі на плошчы. Таксама, найхутчэй, адмовяцца і ад практыкі правядзення там кірмашоў.

Рух у гэтым месцы будзе перакрыты з 15 лютага па 1 чэрвеня.

Сам танк Т-34 быў усталяваны ў Гомелі толькі ў 1968 годзе. Адносінаў да вызвалення горада (як вядома з гарадской савецкай легенды, якая, пэўна, існуе ў кожным горадзе) ён не мае, бо гэтай мадыфікацыі (Т-34-85) на момант вызвалення Гомеля не было. Ды і, гісторыкі выказваюць сумневы, што танкі ўдзельнічалі ў штурме Гомеля ў 1943, у горад зайшла пяхота. У такой сітуацыі да гістарычнай каштоўнасці танка ўзнікаюць двайныя пытанні.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png