156
Прадстаўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву ў папраўчай калоніі №4 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), асуджанай па справе Аўтуховіча Вользе Маёравай не даюць прайсці медыцынскае абследаванне.
Пра гэта паведамляе Hrodna.life cа спасылкай на свае крыніцы.
Што вядома?
- Марыя Калеснікава цяпер знаходзіцца ў ПКТ. Падчас паходу ў санчастку яе суправаджалі шэсць супрацоўнікаў калоніі. Яна моцна схуднела, але ўсміхаецца.
- У Вольгі Маёравай ёсць праблемы з горлам, але яе не абследуюць. Таксама ёй не даходзяць грашовыя пераводы (яна знаходзіцца ў спісах «тэрарыстаў») і лісты ад сына.
- Вядомыя факты калі палітвязняў у калоніі наўмысна заражаюць каростай. У сваю чаргу медыкі адмаўляюць ім у лячэнні, называючы яе «алергіяй».
Нагадаем, што нядаўна намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс прайшлася па месцах працы, жыцця і навучання зняволеных ПК №4, дзе знаходзіцца больш за ўсё палітзняволеных. Яна палічыла ўмовы там «на ўзроўні хатніх».
У пачатку года гомельская жаночая калоніі выйшла на першае месца па колькасці палітзняволеных (124 чалавекі).