162
Сваякі тых, хто загінуў на Майдане Незалежнасці 10 год таму і ўдзельнікі Рэвалюцыі Годнасці, прайшлі па цэнтры Кіева. Таксама прайшло богаслужэнне.
Удзельнікі акцыі прынеслі з сабой партрэты герояў Нябеснай сотні. Яны запалілі лампадкі і паклалі кветкі да памятных знакаў Міхаіла Жызнеўскага, Сяргея Нігаяна і іншых ахвяраў, якія загінулі на барыкадах Еўрамайдану.
Нагадаем, што герой Украіны, Міхаіл Жызнеўскі, адным з першых загінуў у Кіеве падчас Рэвалюцыі Годнасці. 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага жыхар Гомеля быў забіты стрэлам у сэрца. Дагэтуль следчыя органы Украіны не ўстанавілі асобу забойцы. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў да свайго 26-годдзя чатыры дні.