Навіны горада

Новыя скаргі на ўмовы ўтрымання палітзняволеных у гомельскай калоніі №4

Прадстаўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву ў папраўчай калоніі №4 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), асуджанай па справе Аўтуховіча Вользе Маёравай не даюць прайсці медыцынскае абследаванне.

Пра гэта паведамляе Hrodna.life cа спасылкай на свае крыніцы.

Што вядома?

  1. Марыя Калеснікава цяпер знаходзіцца ў ПКТ. Падчас паходу ў санчастку яе суправаджалі шэсць супрацоўнікаў калоніі. Яна моцна схуднела, але ўсміхаецца.
  2. У Вольгі Маёравай ёсць праблемы з горлам, але яе не абследуюць. Таксама ёй не даходзяць грашовыя пераводы (яна знаходзіцца ў спісах «тэрарыстаў») і лісты ад сына.
  3. Вядомыя факты калі палітвязняў у калоніі наўмысна заражаюць каростай. У сваю чаргу медыкі адмаўляюць ім у лячэнні, называючы яе «алергіяй».

Нагадаем, што нядаўна намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс прайшлася па месцах працы, жыцця і навучання зняволеных ПК №4, дзе знаходзіцца больш за ўсё палітзняволеных. Яна палічыла ўмовы там «на ўзроўні хатніх».

У пачатку года гомельская жаночая калоніі выйшла на першае месца па колькасці палітзняволеных (124 чалавекі).

Штодзень