У Светлагорску спрабуюць дабудаваць лядовы палац. Працэс запусціўся ажно 13 год таму

by ZB

Пра ступень гатоўнасці лядовай арэны ў Светлагорску на сёння не паведамляецца. Хаду будаўніцтва 13 студзеня ацэньваў кіраўнік Гомельскага аблвыканкаму Іван Крупко.

Па фота можна казаць пра тое, што працэс на нейкай стадыі ўнутранага аздаблення.

Сам Крупко пры гэтым больш турбуецца, ці будуць у палацы хоць якія мерапрыемствы і заклікае падначаленых пачаць думаць пра гэта ўжо цяпер.

Што вядома пра лядовы палац у Светлагорску?

  1. Версіяў пра тэрміны будоўлі ўжо ёсць некалькі. Ідэя пра лядовы палац у Светлагорску ва ўладаў з’явілася ці тое ў 2007 ці тое яшчэ ў 1990-ыя. З 2011 да 2020 будоўля была замарожаная. У ліпені 2023 года старшыня мясцовага райвыканкаму Дзмітрый Шабетнік сцвярджаў, што ў 2020 годзе «людзі папрасілі дабудаваць Лядовы палац». Але ёсць яшчэ версія «Гомельскай праўды», якая сцвярджае, што будаўніцтва пачалося ў 2015 і было замарожанае па 2023 год.
  1. У 2015 годзе будынак спрабавалі прадаць. Разам з участкам у 0,675 га ў хваёвым лесе і пазыкамі за будаўнічыя работы.
  2. Калі ўлады вярнуліся да ідэі адбудаваць будынак у 2018 годзе, па звестках СМІ, ступень яго гатоўнасці была ўсяго 3%. Было асвоена 340 тысяч рублёў.
  3. Тэмпы работаў пасля іх аднаўлення спрабавалі паскорыць за кошт БРСМ-аўцаў і далі лядоваму статус «моладзевай будоўлі».
  4. 14 верасня 2023 года дзяржСМІ паведаміла пра гатоўнасць на «больш за 60% будаўніча-мантажных работ ад агульнага кошту, без уліку абсталявання», абяцалі, што ўжо праз 3,5 месяцы там «завіруе хакейнае жыццё» (г.зн. самы пачатак 2024 года). Больш чым праз месяц, 26 кастрычніка, іншае дзяржСМІ паведаміла пра роўна такую ж гатоўнасць («больш за 60%»).

У снежні намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Таццяна Белая, якая актыўна каментавала стан будаўніцтва, ужо абышлася без ацэнкі ступені гатоўнасці. Працу палац так пакуль і не пачаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png