«Трэба цуды? Зробім цуды!» — калядная акцыя BYSOL 2024

by ZB

Дабрачынны Фонд абвясціў збор на падарункі для дзяцей, бацькі якіх рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі. Усяго арганізатары акцыі плануюць сабраць 20 тысяч еўра.  Людзям унутры Беларусі пры пераводзе грошай варта клапаціцца пра бяспеку (не пераводзіць сродкі з картак беларускіх і расейскіх банкаў).


У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем’і вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у раcстанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным. Для нас, Беларускага Фонда Салідарнасці BYSOL, важна, каб у гэтыя часы у сем’ях палітзняволеных свята адбылося, нягледзячы ні на што“, – пішуць у абвестцы прадстаўнікі фонда.

Як атрымаць дапамогу?

Калі вы родны палітзняволенага, альбо вызвалены палітзняволены, для атрымання дапамогі запоўніце гэтую заўяку да 9 снежня 2023 уключна.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png