Навіны горада

У Гомелі снег з дарогі скідваецца на тратуар

Па тым, як у нейкай мясцовасці ставяцца да пытання ачысткі гарадскіх вуліц ад снегу, можна зразумець узровень прагрэсіўнасці краны.

Параўнаем падыход дзвюх краін: Японіі і Беларусі.

На здымках вуліц адной з самых перадавых азіяцкіх краін мы бачым ачышчаныя ходнікі і зебры. Шмат дзе можна сустрэць тратуары з падагрэвам. Кошт іх узвядзення значна даражэй за звычайную пракладку пліткі, але ў непагадзь такая тэхналогія дазваляе адначасова ачысціць вялікія паверхні. Жыхары аднаго раёна не мусяць чакаць, пакуль снегаўборачная тэхніка прыбярэ ў іншых месцах і прыедзе да іх. Такія дарогі стымулююць насельніцтва хадзіць пешкі ці ездзіць на ровары.

А вось карціны з Гомеля. Спецтэхніка не вывозіць снег з праезджай часткі, а скідвае на тратуар. Разам з брудам, якога на дарозе заўсёды хапае. Як праз гэта прайсці, ніхто не думае. Складваецца ўражанне, што ў прыярытэце — аўтамабілі.

Штодзень

Фота з інтэрнэта