Збор сродкаў на пераклад культавай кнігі пра графа Дракулу атрымаўся паспяховым

by ZB

Мы паспяхова скончылі збор на кнігу “Дракула” Брэма Стокера. Па ўражаннях, гэта было падобна на такое падарожжа, у якое збіраешся і не ведаеш, дзе, калі і чым яно скончыцца. Але дзякуючы ўсім тым, хто адгукнуўся і падтрымаў праект, кніга будзе надрукавана. Засталося дачакацца, калі Кікстартар апрацуе пасля 30 лістапада ўсё плацяжы (для гэтага трэба, каб ва ўсіх аказаліся грошы на картах) і зрабіць замову ў друкарні. А потым чытачам застанецца толькі дачакацца свае кнігі на пошце ці ў пачкаматах. Яшчэ раз усім дзякуй, хто дапамагаў нам стварыць гэтую кнігу. Без вас яе б не было!” – Падзяліўся радаснай навінай са “Штоднём” перакладчык і выдавец кнігі Сяргей Козыраў.

Нагадаем, у канцы кастрычніка гомелец Сяргей Козыраў ініцыяваў збор сродкаў на пераклад і выданне класікі гатычнага раману “Дракула” на беларускай мове.

“Варыянты перакладаў на рускую мову скарочаныя (скарочана амаль на 30% ад тэкста арыгінала). Да таго ж, яны падвергліся цэнзуры. Наш пераклад поўны, захоўваюцца намёкі на блізкія зносіны паміж дзяўчынамі, эратызм. Мы пастараліся перадаць тое, што Ван Хельсінг – не носьбіт ангельскай мовы. Іншымі словамі, чытачы ўпершыню могуць прачытаць поўную версію “Дракулы” на роднай мове”
, – распавядаў у пачатку збору Сяргей Козыраў.

Для тых, хто яшчэ жадае атрымаць асобнік кніжкі, засталася апошняя магчымасць зрабіць замову.

Раман ірландскага пісьменніка Брэма Стокера “Дракула” быў упершыню апублікаваны ў Лондане ў 1897 годзе. Выданне мела шалёны поспех у аўдыторыі, а сюжэт выкарыстоўваўся ў далейшым для стварэння шматлікіх твораў мастацтва.

Сяргей Козыраў — менеджар з Гомеля, які на добраахвотнай аснове займаецца папулярызацыяй беларускай мовы з дапамогай коміксаў. За апошнія 10 год ён пераклаў на беларускую мову і выклаў для агульнага карыстання больш за 400 вядомых коміксаў.

Штодзень

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png