Старонка Іллі Міронава ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук прызнаная “экстрэмісцкай”

by ZB

У звязку з абвяшчэннем старонкі “экстрэмісцкай” Ілля папярэджвае сваіх падпісчыкаў, якія знаходзяцца ў Беларусі альбо плануюць вяртацца ў краіну.

“Паколькі мая старонка была прызнаная “экстрэмісцкай”, клапоцячыся пра вашу бяспеку, прашу, нават патрабую вас, выдаліцца з маіх сяброў, не ставіць лайкі і рабіць рэпосты ніякіх пастоў з маёй старонкі!”, – звярнуўся Ілля.

Некалькі дзён таму ў дачыненні да былога палітвязня пачалі некалькі крымінальных справаў. Як зазначае Ілля Міронаў, гаворка ідзе пра артыкулы 366, 367, 369, 203-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі. “Гэта тая інфармацыя, якую мне ўдалося атрымаць ад супрацоўнікаў СК. Пакуль што я ў статусе абвінавачанага. У адносінах да мяне вядзецца крымінальны пераслед. Ад дачы паказанняў у адносінах да сябе адмовіўся. Я і так, у сваіх сацыяльных сетках, дзялюся сваімі думкамі, эмоцыямі, наконт таго, што адбываецца ў нашай краіне. Пастанова аб прыцягненні мяне ў якасці абвінавачанага, вынесена Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь”, – дзеліцца інфармацыяй Ілля.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png