Гомельскай журналістцы не аддаюць зроблены беларускі пашпарт у пасольстве РБ у Нямеччыне 

by ZB

Былой гомельскай незалежнай журналістцы Ірыне Макавецкай не выдаюць у беларускім пасольстве зроблены пашпарт. Супрацоўнікі пасольства пераконваюць беларуску атрымліваць дакумент на радзіме. Аднак спачатку яны паведамілі, што новы пашпарт у іх.

Былая журналістка БелаПАН, “БДГ”, “Народнай Волі” Ірына Макавецкая

Ірына Макавецкая з’ехала з Беларусі ў Нямеччыну ў 2005 годзе. І раней падобных праблем не было. Яна рабіла пашпарты і сабе, і дзецям. Больш за тое, новы пашпарт журналістцы зрабілі і нават прызначылі дату, калі можна было яго забраць. 11 ліпеня Ірына Макавецкая мусіла забраць пашпарт і нават выехала ў Берлін па яго.

Перад выдачай пашпартоў беларускія дыппляцоўкі тэлефануюць у МУС

Ірына Макавецкая: “На 11 ліпеня мы дамовіліся з пасольствам, што я пад’еду і забяру пашпарт. Яны выдаюць дакументы пасля абеду. Мне была прызначаная сустрэча на 15:45. У той дзень было спякотна і мы выехалі з дзецьмі загадзя, каб праехаць да гарачыні. Нам ехаць ад дома да Берліну 575 км. Мы праехалі 420 км, то бок былі ўжо недалёка ад Берліна, калі мне пазванілі з пасольства і сказалі, што не змогуць аддаць пашпарт. Яны патлумачылі гэта тым, што, перад тым як аддаваць пашпарты, тэлефануюць у МУС з пытаннем, ці можна выдаць пэўнаму грамадзяніну дакумент.”

Ірына Макавецкая напісала скаргу ў МЗС. Міністэрства замежных спраў перанакіравала скаргу ў пасольства, якое напісала на электронную скрыню з прапановай новай даты. Але тая дата прыпадала на працоўны дзень Ірыны Макавецкай:

— Я двойчы ім безвынікова пісала з просьбай прызначыць новую дату. Пасля гэтага дазванілася ў пасольства, хоць гэта было і няпроста, і спытала, калі можна прыехаць па пашпарт. Але мне адказалі, што пашпарт можна атрымаць толькі ў Рэспубліцы Беларусь. Прычыны яны не тлумачылі.

Ірына Макавецкая адзначае, што ёй так ніхто не сказаў, дзе менавіта на дадзены момант знаходзіцца дакумент:

— Не ведаю, як быць цяпер. А раптам на мой пашпарт хтосьці крэдыт возьме ці яшчэ штосьці там. Калі я на працы распавяла пра сітуацыю, то мой калега з Туніса распавёў, што калі ён прыходзіць у сваё пасольства па пашпарт, то ім выдаюць дакумент праз гадзіну. А чакала ад беларускага пасольства пашпарт 4 месяцы, дык яшчэ і не аддаюць.

Штодзень 

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png