У Кармянскім раёне наспелі такія праблемы з уборачнай тэхнікай, што ўмудрыліся адрамантаваць нават непрацоўныя камбайны

by ZB

Навіну па традыцыі спрабавалі падаць як пазітыўную, але выглядае і гучыць усё настолькі сумна, што ўсё становіцца відавочна адразу ж.
«Давялося ўспомніць маладосць і былыя згубленыя навыкі», – з паказальнай усмешкай на твары гаворыць на камеру супрацоўнік «Гомельаблаграсэрвісу», якому разам з астатнімі калегамі давялося ледзь не з нуля аднаўляць камбайны, якія, па іх жа словах, спачатку 13 гадоў адпрацавалі ў полі, а потым яшчэ пару гадоў прастойвалі і былі прызнаныя састарэлай і непрыдатнай для выкарыстання тэхнікай.

Як распавядаюць усё тыя ж супрацоўнікі Аблаграсэрвісу, каб «падняць» непрацоўныя камбайны, амаль месяц ім прыйшлося літаральна перабіраць па дэталях старую тэхніку.

Усё б нічога, калі б на самой Гомельшчыне так не ганарыліся вытворчасцю ўласных камбайнаў, уборачнымі звышпаказальнікамі і стабільнымі поспехамі ў сельскай гаспадарцы.

Але нават гэта яшчэ не ўсё. Апагеем гэтай гісторыі стала тое, што пад выглядам выпрабаванняў працаваць на гэтых камбайнах цяпер даводзіцца самім жа супрацоўнікам Гомельаблаграсэрвісу, якім давялося аднаўляць старыя камбайны. Як паведамляецца ў навіне, якую на гэтую тэму падало мясцовае СМІ, працаваць на гэтых камбайнах рамонтнікі будуць ажно да канца ўборачнай кампаніі. А гэта сведчыць яшчэ і пра недахоп працоўнай сілы.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png