Геніі цынізму. У Гомелі адкрылі выставу, на якой міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай падаюць як “акт беларускага гераізму па выратаванні мігрантаў ад Захада”

by ZB

Выставу прысвяцілі рэзананснаму міграцыйнаму канфлікту ля межаў Польшчы, калі ўцекачы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі сталі закладнікамі сваіх чаканняў і абяцанняў ліберальнага Захаду”.

Фота: БелТА

Пра тое, што ў 2021 годзе Лукашэнка пасля пагроз усё таму ж Захаду сам жа штучна і стварыў гэты міграцыйны крызіс, спрабуючы шантажаваць цывілізаваны свет; пра тое, што беларускія ж памежнікі гэтых мігрантаў па камандзе зверху з гэтых жа памежных лясоў і не выпускалі, прапагандысты, вядома ж, вырашылі не ведаць ці забыцца.

Вось што напісана ў апісанні выставы:

З сем’ямі яны (маюцца на ўвазе ўцекачы  Рэд.) накіраваліся ў Еўропу, каб атрымаць прытулак, але былі адкінутыя ўладамі Польшчы. Да гэтага выпрабавання дадаліся голад, холад і нечалавечае стаўленне. І толькі Беларусь працягнула руку дапамогі, даўшы ўсю магчымую падтрымку.

Незразумела на што спадзяваліся арганізатары выставы, але яны чамусьці вырашылі перакласці яе назву на польскую і англійскую. Мажліва, разлічвалі, што яна неяк адгукнецца ў “чэрствых сэрцах палякаў”?

Але гэта не ўсе. Прэмія “Геній цынізму” усё ж дастаецца першаму намесніку генеральнага дырэктара БЕЛТА Васілю Мацвееву (аснову выставы склалі фатаграфіі БелТА), які вось што сказаў пра галоўную задачу гэтай выставы: Паказаць праўду пра тое, што было на мяжы ў той перыяд, адлюстраваць падвойнае дно псеўдаліберальных каштоўнасцяў. Экспазіцыя нікога не пакіне абыякавым. Гэта аб’ектыўная карціна пра пакуты людзей”.

Нагадаем, людзі, якія сапраўды спрабавалі дапамагчы мігрантам, не баяліся казаць праўду і адстойвалі яе – цяпер ці пераследуюцца ўладамі, ці знаходзяцца, як, да прыкладу, 66-гадовая Алена Гнаук, у турме. Спачатку яе асудзілі па “справе карагодаў”, за абразу Лукашэнкі, а пасля гэтага за тое, што 23 лістапада 2021 года на сваёй старонцы ў Facebook і Instagram яна распавяла праўду пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Нягледзячы на тое, што кожнае сваё слова жанчына магла даказаць дакументальна, яе асудзілі за загадзя недакладныя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам.

Палітзняволеная Алена Гнаук. Фота: “Брэсцкая газета”

Адна краіна – дзве рэальнасці.

Дарэчы, Алена Гнаук дагэтуль знаходзіцца ў турме. Нядаўна яна атрымалі чарговы тэрмін за нібыта “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Вы можаце падтрымаць палітзняволеную, напісаўшы ёй ліст. Адрас такі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1а.

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png