HomelDays_Logo_Main-mobil

Падчас анамальнай спёкі ў цэнтры Гомеля працягваюць высечку дрэў

У скверы імя Грамыкі, які ў народзе называецца Піянерскім, пасеклі дрэвы. Мясцовыя жыхары скардзяцца, што шматгадовай расліннасці там усё меней і меней.

“Быў у Гомелі Піянерскі сквер… Ад сквера засталіся толькі рожкі ды ножкі. Быў у Гомелі радзільны дом насупраць гэтага сквера – цяпер у будынку радзільнага дома размяшчаецца Следчы камітэт, а замест дрэў на Савецкай – вось гэтыя псеўдапальмы”, – напісала відавочца ў сацсетках.

Ілюстрацыйнае фота. Так выглядаў Піянерскі скверык у 2024 годзе

Асабліва дзіўна такая ініцыятыва камунальнікаў выглядае цяпер, калі Беларусь перажывае анамальную спёку. Менавіта ў такія дні дарослыя дрэвы становяцца натуральнай абаронай ад перагрэву: яны зніжаюць тэмпературу паветра, даюць цень і ўтрымліваюць вільгаць. Масавая высечка дрэў і выкошванне травы ў гэты перыяд толькі ўзмацняюць эфект так званага “гарадскога цеплавога вострава”, калі асфальт і бетон награваюцца да крытычных тэмператур. У выніку горад становіцца менш камфортным для жыцця, а рызыкі для здароўя людзей, асабліва дзяцей і пажылых, толькі павялічваюцца. І пакуль у многіх еўрапейскіх гарадах змагаюцца за кожнае дарослае дрэва, у Гомелі працягваюць рабіць усё, каб ценю станавілася ўсё менш.

Штодзень

Слайдар пастоў