У Гомелі ёсць некалькі месцаў, якія сыходзяць пад ваду кожную залеву. Гадамі ўлады не заўважалі праблему, і вось, нарэшце, пасля чарговых ліўняй пачалі паляпшаць ліўнёўку на вуліцы Барыкіна.
Размова ідзе пра раён трэцяй школы, які згадваецца на кожнай навіне пра падтапленні падчас дажджу.
Каб вырашыць праблему, улады паставілі насос, які будзе перапампоўваць ваду да іншага калодзежа, а пасля яна будзе злівацца ў раку Сож. Для гэтага трэба яшчэ зрабіць трубу на 800 метраў, работы амаль закончаныя. Тэрмін – літаральна заўтра.
Як паведамляюць дзяржавыданню камунальнікі, такі спосаб змагання з вадой у Гомелі выкарыстоўваюць упершыню і ў якасці эксперымента. Калі ўсё атрымаецца, зробяць такі ж варыянт у раёне крамы “Алмі” на Яфрэмава.
“Штодзень” пісаў пра моцныя залевы і падтапленні ў Гомелі. Тады жыхары напісалі шмат непрыемнага для гарадскіх уладаў: “Прыгожа як у Венецыі” і “Новы мэр усё выправіць… ён жа архітэктар”.
Можна пачытаць па тэме:
Жыхары Гомеля далі ўладам парады пасля патопу
Старазапаветны патоп: чаму Гомель рэгулярна затаплівае