HomelDays_Logo_Main-mobil

“Затое ў нас ёсць флагшток”: сабралі парады жыхароў Гомеля пасля залеваў і чарговых падтапленняў

Пачатак лета выдаўся дажджлівым. Гомель да гэтага аказаўся не гатовым: што ні лівень, горад топіць. У звыклых месцах, з традыцыйнай інтэнсіўнасцю. “Штодзень” сабраў парады кіраўніцтву горада ў гэтай абстаноўцы.

Самае частае пытанне: “А ў чым праблема зрабіць нармальныя ліўнёўкі?” і “І што на гэты конт кажа новы кіраўнік горада?”

“Ды зрабіце ў горадзе ўжо нарэшце то ліўнёўкі!!! У маім дзяцінстве былі чыгунныя ліўнёўкі на кожным скрыжаванні і не стаяла так вада, зараз закаталі ўсё ў асфальт”, – напісала Т.Ф.

“А загадзя патурбавацца нельга было, бо пра надвор’е ведалі загадзя і падтапліваюцца пастаянна адны і тыя ж вуліцы і ўчасткі”, – нагадаў В.А.

“Старшыні Гомельскага гарвыканкам відавочна лепш відаць праблемы з патопамі на адных і тых жа ўчастках. І ранейшаму было гэта відавочна цікава. Вось петуній на Савецкай безгустоўна наставіць, то гэта – “так”!!! А як вырашыць праблемы з падтапленнямі (ужо не першы год, і нават не дзясятак гадоў), то вочы зараслі”, – напісаў А.М.

“Усё ў Добруш і ў Ветку, там такога не будзе, няма асфальту, Няма праблем”, – раіць Ю.К. Але трэба адзначыць, што знайшліся людзі, якія сказалі, што і асфальт у тых гарадах ёсць, і падтапленні.

“Я, калі зайшла ў Яндэкс паглядзець Транспарт, вырашыла, што Яндэкс глючыць, таму што ўсе аўтобусы і тралейбусы былі нагрувашчаныя ў адным месцы. А потым аказалася, што не глючыць, так яно і ёсць”, – напісала В.А.

Былі тыя, хто ставіўся да сітуацыю з гумарам: “Гомель проста натхніўся Венецыяй”, “Мыйка аўто ў падарунак, машыны таксама хочуць на мора”, “Абяцалі ж мора падвесці да Беларусі. Гомелю пашанцавала”.

І ў рэшце: “Затое ў нас флагшток ёсць”.

Бліжэйшымі днямі надвор’е застанецца даждлівым. На заўтра сіноптыкі выпісалі жоўтае папярэджанне праз навальніцу і моцны вецер, 17-га могуць быць моцныя дажджы. Так што Гомелю яшчэ выпадзе шанец праверыць, ці не змянілася што з ліўнёўкамі.

Штодзень

Слайдар пастоў