HomelDays_Logo_Main-mobil

Пажылую гамяльчанку Вольгу Строеву асудзілі адразу паводле чатырох “палітычных” артыкулаў

Стала вядома, паводле якіх артыкулаў асудзілі 66-гадовую гамяльчанку і палітзняволеную Вольгу Строеву. Інфармацыя з’явілася пасля ўнясення яе ў афіцыйны “спіс экстрэмістаў” МУС Беларусі.

Вольга Строева. Фота: ПЦ Вясна

Паводле апублікаваных дадзеных, у дачыненні да Вольгі Строевай уступіў у сілу прысуд Гомельскага абласнога суда па адразу некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 арт. 130 — “распальванне сацыяльнай варожасці”;  ч. 3 арт. 361 — “заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, накіраваных супраць нацыянальнай бяспекі”; ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 — “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”;  ч. 1 арт. 368 — “абраза Лукашэнкі”.

Раней праваабаронцы паведамлялі, што Строеву затрымалі 3 верасня 2025 года. Яе прызналі палітзняволенай. Да гэтага было вядома толькі пра абвінавачанне паводле арт. 361-1 (“удзел у экстрэмісцкім фармаванні”).

Цяпер стала зразумела, што супраць пенсіянеркі выкарысталі фактычна поўны набор артыкулаў, якія беларускія ўлады пасля 2020 года масава ўжываюць у палітычна матываваных справах супраць журналістаў, блогераў, актывістаў і карыстальнікаў сацсетак.

Асабліва паказальна, што гаворка ідзе пра чалавека пенсійнага ўзросту.

Разам са Строевай у абноўлены “спіс экстрэмістаў” унеслі яшчэ некалькі гамяльчан.

Сярод іх:

Пакаташкін Яўген (1992 г. нар.) — асуджаны паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”);

Сяргей Каржэўскі (1995 г. нар.) — асуджаны паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”);

Аляксандр Новікаў (1997 года нар.)— таксама асуджаны паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК Беларусі (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”).

У абодвух выпадках прысуды таксама вынес Гомельскі абласны суд.

Пасля 2020 года менавіта Гомельскі абласны суд стаў адным з ключавых рэгіянальных судоў у палітычных працэсах на поўдні Беларусі.

Штодзень

Слайдар пастоў