Украінцы з’язджаюць з Беларусі

by homieldays

Але пакідаюць нарыхтаваныя за вясну-восень закаткі і гародніну.

Гаспадарлівыя ўкраінцы, пражыўшы некалькі месяцаў, вырашаюць пакінуць Беларусь. Валанцёрка з Гомеля Аксана Бяляева распавяла, як перавозілі рэчы, якія пакінулі ўкраінскія ўцекачы для іншых.

“Сёння валанцёрская камандай перавозілі рэчы, якія пакінулі нам украінскія бежанцы, з’язджаючы з Беларусі. Два поўныя багажнікі закатак, многа бульбы, арэхі, капуста, цыбуля. Вопратка, прадметы побыту. Мы стаміліся ўсё перацягваць. Але цяпер не пра гэта.

Людзі нажылі з вясны сякую-такую маёмасць, паднялі гарод (усе закаткі і гародніна – плён іх працы), засвоіліся ў нашых рэаліях. І кінуўшы ўсё, усё-такі вырашылі з’ехаць.

Не, не на радзіму. Туды пакуль нельга. Зноў у белы свет. Гэта ж як мусіць быць у нас “добра”, калі працавітыя, працаздольныя людзі, параўнаўшы ўсё, адчайна бягуць далей?!”
“І не дапамог нядаўна прыняты закон пра льготы для данецкіх і луганскіх. Ён добры толькі на паперы, а ў рэальнасці – толькі кропля дапамогі. Дзе дзяржпраграмы для дапамогі ўцекачам? Дзе зацікаўленасць уладаў у прыцягненні працаздольных мігрантаў? За 8 месяцаў толькі прыгожая карцінка па ТВ і абцякальныя словы пра дапамогу.

Гародніну Вольга з Алегам, якія з’ехалі, сказалі раздаць такім жа, як яны, гаротнікам. І няважна, будуць яны з Кіева ці з Данецка!”

 

Штодзень

Фота: Аксана Бяляева

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png