Тэму падняла ў сацсетках доктар, якая пераехала жыць у наш горад з Мінску некалькі год таму. У каментарах знайшліся тыя, хто дадаў свае ідэі паляпшэння Гомеля і тыя, каму ўсяго хапае.
Чаго не хапае доктару з Мінска ў Гомелі:
– прыгожай пешаходнай вуліцы;
– батанічнага саду;
– аквапарка;
– прасторы накшталт TrendPark або WeAre (пляцоўкі з лакальнай модай, якія ёсць у Мінску);
– бібліятэкі ў тым самым доме, што і мая кватэра;
– салянай пячоры;
– балета;
– гастроляў стэнд-ап камікаў;
– медыцыны, якой можна давяраць (!).
Жыхары Гомеля згадзіліся, што “не хапае грамадскіх прастораў”, веладарожкі ў лесе ці парку, скардзіліся, што “калі не лічыць парк, то Гомель у плане гарадской інфраструктуры саступае любому абласному гораду Беларусі”. У пераліку таго, чаго не хапае, ёсць і вуліца тыпу мінскай Кастрычніцкай, дарогі без калдобінаў і пачышчаныя ад снега зімой, адкрыты басейн і нават адсутнасць выхаду да мора.
“Мяне засмучае высечка дрэў у горадзе, лепка “мурашнікаў” нават без інфраструктуры і сумны шэры выгляд спальных раёнаў”, – апісаў Х.
У сваю чаргу паступілі і прапановы, як вырашыць недахоп, напрыклад, замест “пешаходкі” можна гуляць па маршруце “праспект Перамогі па цэнтральнай частцы алеі — Пушкіна — Сялянская” (“атмасфера спакойнай пешай прагулкі забяспечаная”), а таксама сцежкі з “іншага боку пешаходнага моста”. Можна таксама набыць “кватэру па адрасе Рэчыцкі праспект 65, і будзе ў вашым доме “Еўраопт”, бібліятэка і “БелВест”.
Урач з Гомеля пакрыўдзіўся на крытыку медыцыны, адзначыўшы, што людзей трэба ведаць. Іншыя раілі аўтару вярнуцца ў Мінск і нават пераехаць у Бабруйск.
У сваю чаргу аўтар абяцае падрыхтаваць асобны допіс з плюсамі Гомеля. З добрых рэчаў у горадзе, якія ўжо назвалі: парк, набярэжная, і, канечне, вавёркі. Кажуць, канцэрты “комікаў” бываюць, а саляная пячора ёсць у “паліклініцы для ветэранаў на Арцёма” і ДРАЦ “Крыштальны”.
Штодзень
Фота: vetliva
Чытаць па тэме:
З г*на і палак: вяселле ў стылі постмортэм – Homeldays
Вялікая ўрбаністычная праблема беларускіх гарадоў – Homeldays
Трамвайная мара Гомеля, якая так і не здзейснілася – Homeldays
Як адрозніваюцца сістэмы аплаты праезду ў абласных цэнтрах Беларусі – Homeldays