Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

by ZB

Акцыі ў 2013 годзе ў Кіеве (а пасля і ў іншых рэгіёнах краіны) пачаліся ў знак пратэсту супраць прыпынення ўкраінскім урадам пачатку працэсу асацыяцыі Украіны і ЕС. Беларусы прыязджалі падтрымаць суседзяў, акрамя таго, гомелец Міхал Жызнеўскі стаў адной з першых ахвяраў у супрацьстаянні пратэстоўцаў і сілавікоў.

Еўрамайдан таксама называюць рэвалюцыяй Годнасці, падзеі падчас яе прывялі да адстаўкі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. За некалькі месяцаў сутыкненняў загінулі 106 чалавек.

Гамяльчук Міхась Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ад агнястрэльнага ранення. Дагэтуль следчыя органы Украіны не ўстанавілі асобу забойцы. З ім развітваліся ў Кіеве, а пахавалі на вясковых могілках на радзіме.

У лістападзе 2014 года за грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, абарону канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, выяўленыя пад час Рэвалюцыі Годнасці, Міхась Жызнеўскі быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а пазней атрымаў званне “Героя України”

У 2016 годзе ў горадзе Аўручы на Жытоміршчыне вуліцу савецкага касманаўта Германа Цітова перайменавалі ў гонар Міхася Жызнеўскага.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png