50
Гэта было зроблена ў межах «рэканструкцыі парку» каля берага Дняпра.
«Каму перашкодзілі гэтыя прыгажуны-веліканы? Не зусім зразумела. Зразумела толькі тое, што гэтыя дрэвы перажылі вайну, а вось дурны густ нашых чыноўнікаў не змаглі», – піша мясцовы тэлеграм «Свабодны Жлобін».
Там нагадваюць, што плана рэканструкцыя парка ніхто не бачыў, яго не публікавалі, не было грамадскага абмеркавання.
Аўтары перакананыя, што будуць і іншыя высечкі дрэваў, у тым ліку старых.