165
Па звестках кіраўніка рэгіёна Івана Крупко, усяго на сёння рамантуюць 20 мастоў і пуцеправодаў, але закончыць працу на васьмі з іх да канца 2024 года яны не паспеюць.
Сярод тых мастоў, якія не паспяваюць завершыць знакаміты Сельмашаўскі – самы доўгі пешаходны ў Беларусі. А таксама мост праз Прыпяць у Мазыры.
Але традыцыйна некаторыя рамонты штучна і тэрмінова падганяюць да савецкіх святаў кшталту дня кастрычніцкай рэвалюцыі. Вось і сёння з помпай адкрылі развязку дарогаў на перакрыжаванні трас М-8 і М-10.
Туды прыехалі чыноўнікі і рабочыя.