Яўрэі святкуюць свята Суккот

by homieldays

У Гомелі яўрэйская абшчына пабудавала з гэтай нагоды сукку.
Жыхар горада Ашкелона Барыс Балтэ на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў пра свята Суккот:

“Суккот. Адно з пяці біблейскіх свят. Яго называюць “свята кучак”. Свята доўжыцца тыдзень. Але галоўныя дні – гэта першы і апошні дзень. Астатнія дні называюцца холь а-моэд (будняе свята).

У гэтыя дні людзі перасяляюцца ў будан (калі дазваляе надвор’е), які называецца сукка. Адтуль і назва свята. Галоўная частка суккі – гэта дах. А дакладней ягоная адсутнасць. Ці дакладней, амаль ягоная адсутнасць. Людзі жывуць, ядуць, п’юць і спяць у сукке пад зорным небам, успамінаючы аб буданах, які будавалі падчас зыходу з Егіпта.

У кожнай сукке ляжаць чатыры плады: этрог, лулаў, мірт і вярба. Кожны з іх азначае людзей чатырох якасцей. Адны людзі ведаюць Тору і паводзяць сябе па-чалавечы. Іншыя, мала ведаюць Тору, але паводзяць сябе па-чалавечы. Трэція добра ведаюць Тору, але паводзяць сябе не вельмі добра. Чацвёртыя і не ведаюць Тору, і паводзяць сябе дрэнна.”

Даведка. У 1926 годзе яўрэі складалі 44% насельніцтва Гомеля. У канцы 1980-х пачатку 1990-х пачалася масавая эміграцыя яўрэяў з абласнога цэнтру. У 1999 годзе колькасць яўрэяў ў горадзе склала 0,4%.

Штодзень https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png