Навіны горада

Вывучыць беларускую мову і стаць прыгожай(ым)

Беларуска Алеся Бераснёва праводзіць бясплатныя заняткі па фітнэсе па-беларуску. Пазаймацца з Алесяй можна ў анлайн-фармаце ў інстаграме пад хэштэгам #зранкунафітнэс.

Таксама танцорка размяшчае відэазапісы заняткаў https://www.instagram.com/p/CjfUW5GoFUY/

Алеся Бераснёва да дэкрэтнага адпачынку працавала ў банку. Аднак змяніла прафесію і стала танцоркаю. У сябе на старонцы ў інстаграм фітнэс-трэнерка напісала, што даведалася пра існаванне белмоўных людзей у 10 класе, а сама перайшла на беларускую мову ў 11 класе.

Акрамя інстаграма Алеся Бераснёва размяшчае бясплатныя відэаўрокі ў тэлеграм-канале Tancuj jak nikoli (http://t.me/tancujma). Фітнэс-трэнерка патлумачыла, што стварыла беларускамоўны тг-канал, “каб падцягнуць родную мову, дзяліцца адмысловымі ведамі, дзяліцца сваёй творчасцю, апавядаць пра заняткі”. У тг-канале ёсць і адмысловая тэрміналогія: крумянкі, ківун, хвасцец.

Штодзень https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien