Фігурант “Міратворца” ладзіць зборы грошай у гомельскіх школах

by ZB

У гомельскіх школах распаўсюджваюць дакумент ад абласных афіцыйных прафсаюзнікаў з заклікам “дапамагчы дзецям Данбасу”.

На паперы ўказана, што зборам сродкаў займаецца фонд спартоўца-параалімпійца Аляксея Талая. У суправаджальным лісце гаворыцца пра тое, што акцыя “Дапамажы дзецям Данбасу пайсці ў школу” ўзгодненая і падтрыманая Аляксандрам Лукашэнкам. Арганізацыя дадзенай акцыі праводзіцца праз прафсаюзныя структуры і раённыя аддзелы адукацыі, што сведчыць пра прымусовы і цэнтралізаваны характар талаеўскай ініцыятывы.

 

На сайце “Міратворац” Аляксею Талаю прысвечаная старонка

 

Аляксей Талай падчас наведвання акупаванай часткі Данецкай вобласці

 

 

Аляксей Талайінвалід-вазочнік, якога часта ў афіцыйнай прэсе параўноўваюць з вядомым хрысціянскім прапаведнікам Нікам Вуйчычам. Аднак, у адрозненне ад знакамітага папярэдніка, Аляксей Талай па факце займаецца прапагандай вайны, адкрыта падтрымлівае незаконныя тэрарыстычныя фармаванні ДНР-ЛНР, часта наведвае акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, за што ўнесены ў базу “Міратворца” (сайт, на якім вядзецца ўлік асобаў, якія здзяйсняюць злачынствы супраць нацыянальнай бяспекі Украіны).

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png