Уткін паспрабаваў патлумачыць абраную дату выбараў: «У нас 80-годдзе вялікай перамогі»

by ZB

Адыёзны «дэпутат» ад Гомеля Віталь Уткін нязграбна разважаў у эфіры рэгіянальнага тэлебачання пра прычыну прызначэння даты «прэзідэнцкіх выбараў» на студзень, спасылаючыся на «вялікую перамогу» і «імпарт» Захадам фашызму.

Дэпутат Уткін

«Сёння вы добра бачыце, наколькі Захадам імпартуецца (імпарт ад лат. importare — увозіць, прывозіць, уводзіць — увоз тавараў, работ, паслуг, вынікаў інтэлектуальнай уласнасці – заўв. Рэд.) фашызм як у краіны Еўропы, так постсавецкай прасторы. Вы разумееце, якое будзе супрацьстаянне нашай перамозе», – дадаў «дэпутат».

Відаць, так званы абраннік пераблытаў тэрмін імпарт з экспартам, таму сэнс ягонага выказвання пра фашызм застаўся загадкай.

Акрамя таго, ён праявіў клопат пра студэнтаў, у якіх зімні перыяд больш спакойны, а таксама бацькоў і дзяцей, якія завяршаюць 11 клас (і яшчэ не галасуюць), якія будуць «загружаныя пуцёўкай у жыццё для сваіх дзяцей», пенсіянераў, дачнікаў.

Віталь Уткін служыў у міліцыі, пасля прайшоў шлях ад Гомельскага аблвыканкама, кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну да палаты прадстаўнікоў. Паралельна працяглы час узначальваў гомельскую абласную федэрацыю хакея. У апошні час стаў сябрам праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

З 2020 года Уткін вядомы шматлікімі скандальнымі абразамі нацыянальных сімвалаў і праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png