21 кастрычніка 2020 года памёр былы сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета СССР, удзельнік руху “Навукоўцы за без’ядзерную Беларусь” Юрый Варонежцаў.

Незадоўга да сыходу з жыцця грамадскі дзеяч размясціў у фэйсбуку фотаздымак, дзе ён быў апрануты ў адзенне па схеме БЧБ.
Гэтае фота ён размясціў у верасні 2020 года, калі на вуліцах беларускіх гарадоў не суціхалі пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і празмернага гвалту сілавікоў. Апошняя фотасесія цяжка далася Юрыю Варонежцаву.
Юры Варонежцаў – кандыдат тэхнічных навук, адказны сакратар камісіі Вярхоўнага Савета СССР па разглядзе прычын аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ацэнцы дзеянняў службовых асоб у пасляаварыйны перыяд. Уваходзіў у склад аргкамітэта руху “Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь”, выступаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Навукоўца не стала 20 кастрычніка 2020 года. У апошнія месяцы жыцця ён праходзіў курсы хіміятэрапіі.