18 гадоў за «экстрэмізм»: у Гомелі асудзілі Андрэя Стрыжака і ягоных калегаў

Гомельскі абласны суд вынес прысуд беларусам, якія цяпер жывуць за мяжой. Суд праходзіў у “спецыяльным парадку” — без прысутнасці абвінавачаных.

  • Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка пакаралі 18 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам па 252 000 рублёў кожнаму.

  • Яраслаў Ліхачэўскі, Аляксей Кузьменкаў, Аляксандр Лапко і Аляксандр Падгорны атрымалі па 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф па 231 000 рублёў.

  • Аляксандра Жук асуджаная на 16 гадоў калоніі агульнага рэжыму і такі ж штраф.

Ім інкрымінуюць “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганду і апраўданне тэрарызму, абразу прэзідэнта, а таксама вярбоўку і падрыхтоўку людзей для ўдзелу ў замежных узброеных фармаваннях”.

Прапагандысцкія медыя падкрэсліваюць: “судовае пасяджэнне прайшло без прысутнасці абвінавачаных, але рана ці позна ім давядзецца адказаць па законе”.

Штодзень

Слайдар пастоў