HomelDays_Logo_Main-mobil

Птушкі масава гінуць у Гомелі? Жыхары Касцюкоўкі паведамляюць пра мёртвых галак і просяць знайсці прычыну

Жыхары мікрараёна Касцюкоўка ў Гомелі паведамляюць пра выпадкі гібелі птушак. Паводле іх словаў, у скверы і дварах апошнімі днямі знаходзяць мёртвых галак, а на зямлі шмат пёраў.

“Растлумачце мне, гэта чыёсьці дзіўнае хобі ці праца камунальных службаў? У скверы Касцюкоўкі і ў нас у двары трупы птушак і ўсюды пёры. Сёння галка, якую знайшлі на ганку дома, памерла ў мужа на руках. Што адбываецца? І колькі гэта яшчэ будзе працягвацца?” — напісала ў сацсетках мясцовая жыхарка.

На выкладзеных фатаграфіях відаць некалькі раскіданых пёраў, а таксама мёртвых птушак. Адна з галак, паводле аўтаркі паведамлення, яшчэ была жывая, але загінула праз некалькі хвілін.

Пакуль прычына такой гібелі невядомая.

Сярод магчымых версій спецыялісты звычайна называюць некалькі фактараў:

– цеплавы стрэс падчас працяглай спёкі, асабліва калі птушкам не хапае вады;

– сутыкненні з аўтамабілямі або шклянымі фасадамі, пасля якіх птушка можа яшчэ некаторы час жыць;

– напады драпежных птушак або варон, што можа тлумачыць вялікую колькасць пёраў;

– інфекцыйныя захворванні або атручванне, якія патрабуюць лабараторнага пацвярджэння.

Калі падобныя выпадкі паўтараюцца ў розных частках горада, сітуацыя ўжо патрабуе ўвагі ветэрынарных службаў і эколагаў. Без даследавання тушак назваць сапраўдную прычыну немагчыма.

Штодзень

 

Слайдар пастоў