Зноў ваенныя зборы на Гомельшчыне

З 11 траўня і да 2 чэрвеня ў Гомелі і Мазырскім раёнах будуць праводзіць вучэбныя ваенныя зборы.  Такія ж зборы пройдуць і ў Ленінскім раёне Мінска.

Фота: агенцтва «Ваяр»

Як паведамляе прэс-служба МУС, навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі праводзяцца з мэтай «камплектавання органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх частак тэрытарыяльных войскаў».

Паводле афіцыйнай версіі, у канцы збораў ваеннаабавязаныя прымуць удзел у камандна-штабных вучэннях пад кіраўніцтвам намеснікаў старшыняў Гомельскага абласнога і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, падчас якіх ваеннаабавязаныя будуць абараняць «аб’екты жыццезабеспячэння, забяспечваць грамадскі парадак на вуліцах гарадоў сумесна з асабістым складам органаў унутраных спраў».

Штодзень

Related posts

8 траўня ў Еўропе – дзень памяці і смутку

На Гомельшчыне масава судзяць кіраўнікоў сельгаспрапрыемстваў за спробы схаваць паморак скаціны

Дзеці ў вайсковай форме: як у Гомельскай вобласці «рыхтуюцца» да 9 траўня