167
Параўнаць, як змянілася нашае жыццё за гэтыя часы можаце, праглядзеўшы, што азначала жыць у Беларусі сёння ў 2022 і 2021 гадах.
Жыць у Беларусі сёння — гэта згадваць пра 2020 год, але нікому не казаць пра гэта.
Жыць у Беларусі сёння — гэта выдаліць свае акаўнты ў Тэлеграме і Фэйсбуку.
Жыць у Беларусі сёння — гэта думаць пра тых знаёмых і сяброў, хто сядзіць альбо з’ехаў.
Жыць у Беларусі сёння — гэта згадваць, куды ж ты схаваў бел-чырвона-белы сцяг два гады таму.
Жыць у Беларусі сёння — гэта спрабаваць атрымліваць асалоду ад дробных жыццёвых рэчаў, як кава ці смачны дэсерт.
Жыць у Беларусі сёння — гэта таемна чытаць праз ВПН навіны на забароненых сайтах.
Жыць у Беларусі сёння — гэта засяродзіцца на сваёй сям’і, таму што яна дае сілы ператрываць усё.
Жыць у Беларусі сёння — гэта перачытваць беларускую класіку для натхнення, разумеючы, што нашым папярэднікам не было лёгка.
Жыць у Беларусі сёння — гэта ўпотайкі дапамагаць сем’ям палітрэпрэсаваных.
Жыць у Беларусі сёння — умець распазнаць у незнаёмым чалавеку аднадумца па поглядзе.
Жыць у Беларусі сёння — гэта спрабаваць не паказваць сваіх сапраўдных эмоцый на людзях. Жыць у Беларусі сёння — гэта радавацца шкарпэткам з беларускамоўнымі надпісамі.
Жыць у Беларусі сёння — гэта ў рускамоўным асяродку паспрабаць размаўляць па-беларуску і атрымаць кучу кампліментаў.
Жыць у Беларусі сёння — гэта пісаць лісты і насіць перадачы знаёмым і сябрам.
Жыць у Беларусі — гэта памятаць, што пасля самай цёмнай ночы заўжды наступае світанак.
Жыць у Беларусі сёння вельмі цяжка. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, усё роўна чамусьці верыць, што ўсё будзе добра.
Жыць у Беларусі сёння — гэта спрабаваць не страціць надзею на перамогу.А што для вас, дарагія чытачы, азначае жыць у Беларусі сёння?