Затрыманы лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў

На працоўным месцы затрыманы гомельскі музыка, заснавальнік і лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля, паведамляе прамоўтар і валанцёр Ілля Міронаў. Пра прычыны затрымання музыкі на гэты момант нічога не вядома. Судовае паседжанне па адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца 7 красавіка.

лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў

Гурт Krumkač з Гомеля быў заснаваны ў пачатку 2018 года. 14 верасня 2018 года выходзіць дэбютны альбом “Honar i Kroŭ”.

2 снежня 2018 года гурт упершыню выступае ў межах “Крывійскага гіга”. Там жа быў прадстаўлены сінгл «Kryŭja», які запісалі пазней. У лістападзе 2019 года ў гурта выйдзе другі альбом — «Kryvijskaja Dyvizija», у які ўвайшлі два папярэднія сінглы таго года («Kryŭja», «Naš Šliach»).

“Krumkač” (Крумкач) – беларускі гурт. Свой жанр вызначае як “Kryvian Black Metal” (крыўскі блэк-метал). Лірыка гурту накіраваная на абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў беларусаў.

Штодзень

Related posts

Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі

Улады забараняюць вольнае выкарыстанне свайго герба

Забег туркменаў у Гомелі з нагоды дня афіцыйнай сімволікі (фота)