Сетка крамаў “Красотка”, якая працавала ў Гомелі шмат год, закрываецца з 1 красавіка. Цяпер у апошняй краме на пр-це Перамогі ідзе распродаж. Яе ўладальнік былы палітзняволены бізнесовец Павел Бабчонак.
У крамах прадавалі элітную касметыку і калготкі. У 2025 годзе з’явілася інфармацыя, што яшчэ адно памяшканне былой крамы каля Дошкі гонару на вуліцы Савецкай здаецца ў арэнду.
Павел Бабчонак падчас суда
У 2022 годзе гаспадар сеткі Павел Бабчонак быў асуджаны на два гады за фота з пратэстаў 2020 года з каментарамі пра міліцыянтаў, яго ўключылі ў спіс экстрэмістаў. Былы палітзняволены вызваліўся ў канцы 2023 года, адбыўшы ўвесь тэрмін пакарання. Пасля закрыцця “Красотак” ён плануе развіваць блог пра падарожжы.