За месяц стала вядома пра яшчэ чатырох жыхароў Гомельскай вобласці, якія зніклі ў Расіі

Пашуковы атрад «Сімуран» паведаміў пра пяць мужчын, з якімі знікла сувязь у Расіі, з некаторымі яшчэ ў канцы 2023 года.

Размова ідзе, у прыватнасці, пра Віктара Грамыку з Гомеля. Ён можа знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, куды з’ехаў у канцы 2023 года.
У пачатку 2024 года ў гэтым жа горадзе знік жыхар Веткі Анатоль Цішкоў.
Жыхар Клімаўкі Гомельскага раёну Міхаіл Самусенка не выходзіць на сувязь з лютага. Працаваў у Маскве.
Гісторыя жыхара Калінкавічаў Сяргея Рабака у гэтым шэрагу стаіць асабняком, бо ён з’ехаў на працу ў Маскву яшчэ ў 2008 годзе.
Некаторых людзей у Расіі атрымліваецца знайсці. Так Жыхар Гомеля Уладзімір Віннікаў выехаў ва Уфу, адтуль патрапіў у Калужскую вобласць, і там сувязь з ім перарвалася 14 студзеня. Мікалай Будзько знік у лістападзе 2023 года. Сёння стала вядома, што яны абодва жывыя.

«Штодзень» у сакавіку паведамляў пра знікненне Алега Суганякі, яго таксама ўжо знайшлі. Астатніх усё яшчэ шукаюць.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць