За год прыставы ў Гомельскай вобласці 9 разоў скардзіліся на агрэсію, па двух выпадках пачалі крымінальныя справы

Ілюстрацыйнае фота

Сем чалавек прыцягваліся за абразы судовых прыставаў па адміністрацыйнай адказнасці, супраць яшчэ двух узбудзілі крымінальныя справы па арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі), распавёў дзяржСМІ намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Віталь Сарока. Завершыліся крымінальныя справы пакараннем з пазбаўленнем волі.

«Зладжаная прафілактычная праца дае свае вынікі: у Беларусі няма разгулу злачыннасці, на вуліцах спакойна і бяспечна, а грамадзяне ведаюць не толькі свае правы, але і абавязкі», – лічыць Сарока.

Ён прывёў таксама прыклад гісторыі гамяльчаніна, якога за агрэсію супраць судовага выканаўцы аштрафавалі на 30 базавых велічыняў. Падобна, што гэтая справа не была звязаная з палітыкай, бо мужчына «абражаў, пагражаў расправай, выштурхваў з кватэры, перашкаджаючы арышту маёмасці».

Штодзень

Related posts

Палац культуры чыгуначнікаў стаў філармоніяй

У Гомелі на акцыі “Несмяротны полк”, арганізаванай прарасейскімі сіламі ў Дзень Перамогі, неслі фотапартрэт Сталіна

8 траўня ў Еўропе – дзень памяці і смутку