У снежні ва Украіне стартуе продаж украінскага перакладу кнігі Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine, якая ўкраінскай мовай выйдзе пад назвай «Сож». Аўтарам вершаў з’яўляецца гомелец Алесь Плотка, фотаздымкі для выдання зрабілі Алесь Пілецкі і Станіслаў Крупаж. Пераклад выканаў украінскі пісьменнік Вячаслаў Лявіцкі.

Фота: ФБ-акаўнт Алеся Плоткі
Кніга аформленая як фотальбом з вершамі і здымкамі падзей у Беларусі 2020 года і ва Украіне 2022 года. Назва «Сож» выбраная як сімвалічная — у гонар ракі, што працякае паміж дзвюма краінамі і стала метафарай сучаснай «шэрай зоны».
Усе сродкі ад продажу кнігі будуць накіраваныя на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтра Ланка, які дапамагае міжнародным добраахвотнікам, што ваявалі на баку Украіны, найперш беларусам. З часам дапамога цэнтра была пашыраная таксама на байцоў з Грузіі і Калумбіі.

Алесь Плотка
Выданне ажыццяўляе ўкраінскае выдавецтва «Коло» пры падтрымцы House of Europe. Як і папярэдняе выданне, якое сабрала больш за 5 тысяч еўра, украінская версія з’яўляецца гуманітарным праектам.
Перадзамова на кнігу працягнецца да 20 снежня, а рассылка асобнікаў запланаваная на калядныя святы. Кнігу можна замовіць як ва Украіне, так і за яе межамі праз данаты на рахунак рэабілітацыйнага цэнтра і аўтара.
Зробіть донат 1100 грн (або більше — на ваш розсуд)
На картку реабілітаційного центру «Ланка»:
5330 3752 4169 1688 (Yavorskyi Volodymyr)
У тексті переказу обов’язково вкажіть:
«Добровільна пожертва на статутну діяльність / Сож / ваш адрес або номер НП та контактний телефон».
Передзамовлення в інші країни (доставка включена)
Переказ 25 євро (або більше — на ваш розсуд)
На рахунок:
IBAN: LT73 3250 0833 6008 6996 (Ales Plotka)
BIC/SWIFT: REVOLT21
У тексті переказу обов’язково зазначте:
«Сож / ваш адрес і контактний телефон».