Як танней за ўсё дабрацца з Гомеля ў ЕС

Цэны квіткоў за мяжу нарэшце пачалі зніжацца, але не па ўсім кірункам. Паглядзелі, як танней за ўсё дабрацца з Гомеля ў Еўрасаюз.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: gomel-warszawa.by

 

У перыяд вялікіх чэргаў (часам на некалькі содняў) на мяжы цэны квіткоў з Беларусі ў Літву і Польшчу істотна павялічыліся. Гэтаму мелася эканамічнае абгрунтаванне: трэба аплачваць дадатковае паліва і працоўны час кіроўцы, кампенсаваць пасажырам білеты за адмененыя рэйсы і г.д.

У апошнія тыдні, пасля адкрыцця некалькіх пунктаў пропуску, становішча нармалізавалася. Калі не патрапіць на «мёртвы час», калі кантроль на 3–4 гадзіны амаль перапыняецца (пераважна ноччу), доўга чакаць не даводзіцца. Аднак не ўсе перавозчыкі зніжаюць цану праезду.

Дарагім кірункам дагэтуль застаецца Літва. На білет «Гомель-Вільня» давядзецца выдаткаваць каля 220 руб. А калі ехаць праз Мінск, то яшчэ больш – ад 225 руб + квіток да сталіцы.

 

 

Часткова гэта можна вытлумачыць тым, што транспартныя кампаніі яшчэ не адышлі ад фінансавага шоку і не кампенсавалі папярэдне панесеныя страты. Да таго ж працаваць усё яшчэ даводзіцца ва ўмовах непрадказальнасці: у любы момант мяжу могуць зачыніць і давядзецца вяртаць пасажырам грошы, а дзеля гэта трэба мець іх на рахунку.

 

 

Зараз, як і да пандэміі, самы танны шлях – з перасадкай Брэсце. Білет на цягнік «Гомель–Брэст» – 26–36 руб. (седзячы яшчэ танней – 17 руб.), білет на аўтобус «Брэст–Варшава» ад 84 руб. Хай не нашмат, але танней за прамыя рэйсы: білет на аўтобус «Гомель-Варшава» – ад 150 руб.

Даехаць цягніком да Гродна і потым аўтобусам да Беластока можна агулам за 110–130 руб. Але гэта вельмі нязручна для гомельцаў: дарога займае куды больш часу (цягнік ў Гродна ад“язджае ў 16.36, а не ў 20.14, як берасцейскі), асабліва калі Беласток не фінальны пункт падарожжа. Набываць квіток «Гродна-Варшава» за 150 руб. не мае сэнсу – за столькі ж можна даехаць прамым рэйсам з Гомеля.

Яшчэ больш панізіць цэны білетаў магло б аднаўленне чыгуначнага спалучэння паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі. Але пакуль гэта выглядае малаверагодным.

Штодзень

Слайдар пастоў