49
Жыхарка Светлагорска падзялілася мясцовым медыя фота балконаў пяціпавярховіка, якія амаль цалкам схаваліся за ледзякамі. Бачна толькі тры апошніх паверха, суседнія пад’езды не пацярпелі. Падобна, што менавіта над імі было шмат вады, якая пры маразах замёрзла.

фота: https://t.me/ranshevseh_svt
Нагадаем, што ледзяшы на карнізах дамоў небяспечныя. Перадусім тым, што могуць абваліцца і траўмаваць людзей, а таксама пашкодзіць машыны і іншую маёмасць. Улічваючы, аб’ёмы ледзякоў, то можа пацярпець і шкло, калі лёд зваліцца.
Ачысткай дахаў ад наледзі займаецца мясцовае ЖКГ, і дзіўна, што нарасты дасягнулі такіх маштабаў. Усё ж да каляндарнай вясны яшчэ амаль месяц, можа само і не растаць.