У Гомелі адмовіліся адмяняць заняткі ў школах, нягледзячы на экстрэмальна нізкія тэмпературы

Працуюць не толькі школы, але і садкі, але бацькі могуць самастойна прыняць рашэнне, ці варта дзецям туды ісці.

«Па стане на 07:00 рашэнне аб адмене заняткаў не прынята. Установы адукацыі працуюць у штатным рэжыме», – сказана ў паведамленні, якое з’явілася ў школьных чатах Гомеля.

Пры гэтым чыноўнікі дазволілі адмяніць мерапрыемствы на вуліцы.

Бацькі таксама могуць самастойна прыняць рашэнне не адпраўляць дзяцей ва ўстановы адукацыі. Калі яны застануцца дома, то патрабуюць забяспечыць максімальна бяспечныя ўмовы і папярэдзіць выхавацеля ці класнага кіраўніка.

У Гомелі сёння -16…-18. У ноч з 2 на 3 лютага па большай частцы Беларусі чакаецца -25…-30. У сувязі з гэтым сіноптыкі вынеслі аранжавае папярэджанне. З 5 лютага на большай частцы краіны пройдзе снег і мокры снег.

Штодзень

Слайдар пастоў