38
У Цік-Току нейкі час таму завірусіўся фрагмент відэа з фільма, дзе цемнаскуры актор б’е ў кепскім настроі па стале. За ім хто толькі не паўтараў гэты жэст, і ужо трэнд паспеў састарэць, як быў падхоплены прапагандыстамі: яны ляпаюць услед за сваім кумірам… за Лукашэнкам.
У моцы ўдара Лукашэнку з акторам не параўнацца. Ён хутчэй паветра сатрасае. Але супрацоўнікі Лельчыцкай раёнкі упяцёх дружна ляпнулі па стале галоўнай рэдактаркі.
У беларусаў «ёсць на каго раўняцца», кажуць. І не ў нечым сэнсоўным, дададзім мы.
Хаця для культа асобы сэнсу асабліва і не трэба.