90
Беларускія студэнты 1 курса навучання ў Польшчы могуць падаваць на візы без папярэдняй рэгістрацыі.
Звярнуцца па візу Д без папярэдняй рэгістрацыі можна будзе з 23 па 27 верасня. Падаваць дакументы можна ў візавых цэнтрах Мінска, Гомеля і Магілёва.
Таксама ад ліпеня гэтага году можна падаваць на візы без уступнай рэгістрацыі асобам, якім споўнілася 60 год. Дадзены дазвол датычыць грамадзян, якія маюць карты паляка. І яшчэ адна катэгорыя беларусаў 60+ можа падаваць дакументы на візы без рэгістрацыі. Гэта тыя асобы, якія маюць запрашэнне ад дзяцей ці ўнукаў, якія жывуць у Польшчы.