Валанцёры просяць павіншаваць палітвязняў з Калядамі

by homieldays

Гомельскі валанцёрскі рух звярнуўся да беларусаў і нагадаў пра неабходнасць падтрымаць палітвязняў віншаваннямі, лістамі і паштоўкамі. “Вязням неабходная маральная падтрымка заўжды. Віншуючы іх з Калядамі, не забывайцеся на іх і ў іншыя дні”, – гаворыцца ў тэксце Гомельскага валанцёрскага руху.

“Каляды вельмі сумна сустракаць за кратамі. Асабліва, калі бясконца доўжыцца, ці ўжо скончыўся, абсурдны судовы працэс, калі судзілішчам над табой здзяйсняецца знявага правасуддзя, здаровага сэнсу і ўсяго грамадства. Калі ўсведамляеш, як бяздарна і недарэчна забіраюць у цябе каштоўны час жыцця. Калі проста хочацца міру і цеплыні, а побач зло, холад, нудныя сцены, вокны з кратамі, лаянка канваіраў. Калі неабходна ў гэты момант ведаць, што ты не адзіны, што ёсць спачуванне і дабрыня, што ёсць на свеце людзі, якія падтрымліваюць цябе, суперажываюць і жадаюць твайго вызвалення. Звычайныя лісты і паштоўкі можна адпраўляць з любога паштовага аддзялення. Можна ўкладваць чысты канверт для адказу, а таксама прыгожыя паштоўкі, рэпрадукцыі, фотаздымкі (але тады найлепей адпраўляць замоўным лістом)”. – Нагадваюць гомельскія валанцёры.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png