Навіны горада

У гомельскіх тэатрах – адзінкавыя спектаклі па матывах твораў беларускіх аўтараў

І ніводнага спектаклю па-беларуску

“Штодзень” праглядзеў афішы гомельскіх тэатраў на студзень і падлічыў, колькі маецца спектакляў па матывах беларускіх аўтараў. Такіх пастановак аказалася зусім мала. У рэпертуарах – Гогаль, Пушкін і Чэхаў, аднак зусім няма Караткевіча, Купалы ці Галубка.


На сайце “Удобный город” збіраюць подпісы за тое, каб на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з’явіліся больш спектакляў беларускіх творцаў. А якая сітуацыя ў гомельскіх тэатрах?

У “Гомельскім абласным драматычным тэатры” ў студзені будуць паказваць навагодняе прадстаўленне з казкай акцёра і рэжысёра Андрэя Шыдлоўскага “Чароўны гадзіннік”. І гэта адзіны спектакль паводле твора беларускага аўтара. “Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр” таксама пакажа толькі адзін спектакль паводле п’есы беларускага аўтара Аляксея Макейчыка. У “Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек” інтэрактыўны бэбі-спектакль “Сплюшкі-Сплюшкі тапатушкі” аўтарства беларускай актрысы і пастаноўшчыка Валянціны Ільюкевіч. Усе астатнія спектаклі – замежных аўтараў. У студзені ў тэатрах Гомеля няма ніводнага спектакля на беларускай мове і ніводнага спектакля класікаў беларускай драматургіі. Затое там пакажуць спектаклі па Чэхаву “Каштанка”, Гогалю “Шынэль” і Чэхаву “Вішнёвы сад”.

Штодзень