105
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў 11 мая пайшоў у міліцыю на прафілактычную размову, але апынуўся ў ІЧУ. Як сталася вядома, яго пакаралі 10 суткамі арышту. Пакуль не вядома, паводле якога артыкула Іллю асудзілі.
Нагадаем, у пачатку мая Ілля Міронаў напісаў тры скаргі ў Мінінфарм на абразы ў свой адрас у прапагандысцкіх СМІ.