Няўжо ўсе так дрэнна? Мазырскі НПЗ рыхтуецца спыніць практычна ўсю вытворчасць

by ZB

Мазырскі НПЗ рыхтуецца спыніць практычна ўсю вытворчасць. Паводле афіцыйнай версіі, «усё па плане», але, мяркуючы па ўсім, гэта, мякка кажучы, не так.

Мазырскі НПЗ. Ілюстрацыйнае фота

«Завод рыхтуецца да вялікай рамонтнай кампаніі, калі практычна ўсе вытворчыя аб’екты будуць спыненыя», – такую версію з нагоды будучага прыпынку вытворчасці афіцыйна агучваюць у прэс-службе прадпрыемства.

Але ў нас ёсць адразу некалькі падстаў усумніцца ў тым, што ўсё ідзе па тым самым «плане».

Па – першае, на прадпрыемстве ўсё ідзе, ды ніяк не скончыцца маштабная мадэрнізацыя – нібыта ўзводзяць комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў, які дасць магчымасць павысіць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90% і звыш таго. Цікава, што праект планавалася рэалізаваць яшчэ да 2021 года, але тэрміны яго завяршэння пераносіліся ўжо некалькі разоў. Канца пакуль не відаць.

Дарэчы, агульныя інвестыцыі ў будаўніцтва «завода ў заводзе» перавысілі там 1,4 мільярда даляраў.

Па-другое, нядаўна Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод прапанаваў велізарныя грошы за распрацоўку праграмы развіцця прадпрыемства на перыяд да 2030 года. З тэндарнай дакументацыі вынікае, што праграма развіцця Мазырскага НПЗ павінна прадугледжваць стварэнне мадэлі існуючага прадпрыемства з улікам трох варыянтаў прадукцыйнасці: 8, 10 і 12 млн тон у год. За правядзенне ўсяго комплексу работ па распрацоўцы стратэгіі прадпрыемства распрацоўшчыку гатовыя заплаціць 2 984 тысячы рублёў, а гэта прыкладна 1 млн даляраў.

Па-трэцяе, па выніках 2020 года Мазырскі НПЗ быў названы самым прыбытковым акцыянерным таварыствам Гомельшчыны з прыбыткам у 395 млн рублёў. Але ўжо ў 2022-м нават не апублікаваў гадавыя фінансавыя вынікі сваёй дзейнасці.

Толькі ў студзені гэтага года на прадпрыемстве двойчы здараўся пажар.

Штодзень

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png