Ваенны мурал стаў мемам: што намалявалі на сцяне ў Гомелі

У сацсетках спрабуюць разабрацца, што намалявалі на ваенным графіці ў Гомелі. Версіі вас здзівяць.

 

Гаворка пра графіці, прысвечанае Рыгору Галавацкаму на вуліцы Мазурава. Апусцім не вельмі высокія мастацкія якасці малюнка. Аўтар допісу звярнуў увагу на дзіўныя снарады, якія ляцяць з гарматаў.

Адзін з самых папулярных адказаў: мастак намаляваў снарады ад нямецкай рэактыўнай устаноўкі.

Іншыя варыянты: амфары (з нябесным агнём) ці крынкі, актыўна-рэактыўныя снарады, “ручка кітайскай швабры”, баклажкі, бульба, дастаўка AliExpress, пнеўматычная куля, чакушкі, ядзерная бомба.

І, канечне ж, шмат карыстальнікаў напісалі, што прадмет падобны на анальны корак: “Карацей, выйгралі вайну анальнымі коркамі… гэта дыягназ”.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя